Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

культыва́р

(англ. cultivar, ад cultivated variety = культурная разнавіднасць)

сукупнасць раслін з гаспадарчымі карыснымі прыкметамі, што перадаюцца ў спадчыну пры палавым або вегетатыўным размнажэнні.

культыва́тар

(фр. cultivateur, ад п.-лац. cultivare = апрацоўваць)

сельскагаспадарчая прылада для перадпасяўной апрацоўкі глебы і догляду пасеваў (рыхлення глебы, знішчэння пустазелля і інш.).

культыва́цыя

(п.-лац. cultivatio)

апрацоўка глебы культыватарам.

культы́зм

(фр. cultisme, ад лац. cultus = аздоблены)

тое, што і гангарызм.

ку́ля

(польск. kula, ад с.-в.-ням. küle)

галаўная частка баявога патрона стралковай, паляўнічай і спартыўнай зброі (напр. бранябойная к.).

кумаро́н

(індз. kumaron)

бясколерная вадкасць са спецыфічным пахам, якая змяшчаецца ў каменнавугальнай смале.

кумары́н

(фр. coumarine)

арганічнае злучэнне, цвёрды крышталічны прадукт з пахам свежага сена; выкарыстоўваецца ў парфумернай, мылаварнай і харчовай прамысловасці.

кума́ч

(тат. kumač, ад ар. kumáš)

баваўняная тканіна ярка-чырвонага колеру.

кумга́н

(цюрк. kumgan)

высокі збан з носікам, ручкай і накрыўкай у цюркскіх народаў і каўказскіх горцаў.

ку́мжа

(рус. кумжа < фін. kumsi, ад саам. kuūdža)

прамысловая рыба сям. ласасёвых, пашыраная ў морах, якія амываюць абмываюць Еўропу; прэснаводная форма — фарэль.