Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

геліяхі́мія

(ад гелія- + хімія)

навука, якая вывучае хімічныя працэсы на Сонцы.

геліяцэнтры́зм

(ад гелія- + цэнтрызм)

тэорыя будовы сонечнай сістэмы, створаная Капернікам, паводле якой усе планеты рухаюцца вакол Сонца (параўн. геацэнтрызм).

геліяцэнтры́чны

(ад гелія + цэнтр)

заснаваны на прызнанні Сонца цэнтрам планетнай сістэмы (г-ая сістэма свету); параўн. геацэнтрычны.

геліяэнерге́тыка

(ад гелія + энергетыка)

галіна энергетыкі, якая распрацоўвае метады эксплуатацыі энергіі сонечнага выпрамянення для прамысловых і бытавых патрэб.

гело́дыум

(н.-лац. helodium)

лістасцябловы мох сям. брыевых, які трапляецца на балотах.

гело́цый

(н.-лац. helotium)

сумчаты грыб сям. гелоцыевых, які расце на апалым лісці, адмерлых сцёблах раслін.

гельві́н

(ад лац. helvus = бурштынава-жоўты)

мінерал класа сілікатаў жоўтага, чырвона-бурага колеру; руда берылію.

гельмінтагеагра́фія

(ад гельмінты + геаграфія)

раздзел гельмінталогіі, які вывучае пашырэнне гельмінтаў на зямным шары.

гельмінтазаано́зы

(ад гельмінты + заанозы)

група гельмінтозаў, узбуджальнікі якіх могуць паразітаваць і ў чалавеку, і ў жывёлах.

гельмінтало́гія

(ад гельмінты + -логія)

навука аб чарвях-паразітах (гельмінтах) і хваробах (гельмінтозах), якія яны выклікаюць у чалавека, жывёл і раслін.