Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

геафо́н

(ад геа- + -фон)

прыбор для ўлоўлівання гукавых хваль, якія пашыраюцца ў верхніх слаях зямной кары; выкарыстоўваецца ў час геолагаразведачных работ, у ваеннай справе і інш.

геахі́мія

(ад геа- + хімія)

навука аб хімічным саставе Зямлі і законах размеркавання і спалучэння хімічных элементаў у зямной кары.

геахо́ра

(ад геа- + гр. chora = прастор)

геаграфічны ландшафт.

геахранало́гія

(ад геа- + храналогія)

раздзел гістарычнай геалогіі, які вывучае храналагічную паслядоўнасць фарміравання і ўзрост горных парод.

геацэнтры́зм

(ад геа- + цэнтр)

абвергнутае навукай уяўленне, што ў цэнтры Сусвету знаходзіцца Зямля, а вакол яе рухаюцца Сонца і ўсе іншыя нябесныя свяцілы (параўн. геліяцэнтрызм).

геацэнтры́чны

(ад геа- + цэнтр)

заснаваны на прызнанні Зямлі цэнтрам планетнай сістэмы (г-ая сістэма свету); параўн. геліяцэнтрычны.

геаэквівале́нтнасць

(ад геа- + эквівалентнасць)

суадносіны культурнага ландшафту, які стварае чалавек, з прыродным ландшафтам, што існаваў на гэтым месцы, паводле складу і масы рэчываў, інтэнсіўнасці працэсаў абмену і іншых экалагічных, ландшафтных і энергетычных паказчыках.

геаэнерге́тыка

(ад геа- + энергетыка)

галіна энергетыкі, звязаная з выкарыстаннем глыбіннага цяпла зямной кары.

гебело́ма

(н.-лац. hebeloma)

шапкавы базідыяльны грыб сям. павуціннікавых, які расце на глебе ў лясах, парках, на лугах; неядомы.

гебефрэні́я

(ад гр. hebe = маладосць + phren = розум)

псіхічнае захворванне, адна з форм юнацкай шызафрэніі, якая развіваецца ў перыяд палавога даспявання.