Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

антрапано́зы

(ад антрапа- + -ноз)

група заразных хвароб, узбуджальнікі якіх здольныя паражаць толькі чалавека (напр. грып, тыфы, дыфтэрыя, сіфіліс).

антрапапаты́зм

(ад антрапа- + гр. pathos = адчуванне)

перанясенне псіхічных уласцівасцей чалавека на жывёл, міфічных істот і нежывыя прадметы.

антрапасацыяло́гія

(ад антрапа- + сацыялогія)

расісцкае вучэнне, якое фальсіфікуе дадзеныя антрапалогіі, разглядаючы грамадскія з’явы як залежныя ад анатама-фізіялагічных прымет.

антрапасістэ́ма

(ад антрапа- + сістэма)

чалавецтва, якое развіваецца як адзінае цэлае і складаецца з чалавека як біялагічнага віду, яго матэрыяльнай і духоўнай культуры, прадукцыйных сіл і вытворчых адносін грамадства.

антрапасо́фія

(ад антрапа + -софія)

разнавіднасць тэасофіі, рэлігійна-містычнае вучэнне, якое ставіць на месца бога абагаўлёнага чалавека.

антрапасфе́ра

(ад антрапа + сфера)

частка сацыясферы, якую складае сукупнасць усіх людзей зямнога шара.

антрапафа́г

(гр. anthropophagos)

людаед.

антрапафа́гія

(гр. anthropophagia)

людаедства.

антрапафі́ты

(ад антрапа- + -фіты)

расліны, якія ўвайшлі ў склад флоры пэўнай мясцовасці ў выніку гаспадарчай дзейнасці чалавека; у адрозненне ад апафітаў яны не звязаны з прыродным развіццём мясцовай флоры.

антрапафо́бія

(ад антрапа + -фобія)

хваравіта-псіхічны стан, які характарызуецца страхам перад людзьмі.