Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

анальгезі́н

(ад анальгезія)

тое, што і антыпірын.

анальгезі́я

(гр. analgesia)

тое, што і анальгія.

анальге́тыкі

(ад гр. analgesia = адсутнасць болю)

лекавыя рэчывы, якія знімаюць або памяншаюць боль (напр. амідапірын, анальгін, марфін).

анальгі́н

(ад гр. analges = абязболены)

лекавы прэпарат, які ўздзейнічае на арганізм як болесуцішальны, гарачкапаніжальны і супрацьзапаленчы сродак.

анальгі́я

(ад гр. analges = абязболены)

неадчувальнасць да болю, адсутнасць болевага пачуцця.

ана́льны

(лац. analis)

анат. заднепраходны (напр. а-ыя залозы).

анальцы́м

(ад гр. analkis = слабы)

мінерал класа сілікатаў, белага колеру са шкляным бляскам.

анамадо́н

(н.-лац. anomodon)

лістасцябловы мох сям. туідыевых, які расце на ствалах лісцевых дрэў, зрэдку на камянях.

анама́лія

(гр. anomalia = няроўнасць)

адхіленне ад нармальнага, агульнапрынятага, ненармальнасць (напр. а. ў развіцці арганізма);

магнітная а. — адхіленне магнітнай стрэлкі пад уплывам скрытых у зямлі пакладаў жалеза.

анама́льны

(лац.апотаііз, ад гр. anomalos)

які адхіляецца ад нормы, ад агульнай заканамернасці, ненармальны.