аліцыклі́чны
[ад гр. alei(phar) = тлушч + цыклічны 2];
а-ыя злучэнні — арганічныя злучэнні з цыклічнай (кальцавой) будовай, у склад цыкла якіх уваходзяць толькі атамы вугляроду.
аліцы́н
(ад лац. alium = часнок)
лекавы прэпарат, антыбіётык, антыбактэрыяльны сродак супраць шэрагу мікраарганізмаў.