Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

анцылі́ды

(н.-лац. ancylidae)

сямейства прэснаводных лёгачных малюскаў класа бруханогіх, якія пашыраны ў Еўразіі.

анцэстра́льны

(фр. ancestral)

папярэдні, уласцівы продкам.

анча́р

(малайск. anćar)

дрэва сям. тутавых з ядавітым млечным сокам, пашыранае ў тропіках Азіі і Афрыкі.

анчо́ус

(фр. anchois, ад ісп. anchoa)

дробная марская рыба атрада селядцовых; хамса.

аншла́г

(ням. Anschlag)

аб’ява, што ўсе білеты (на спектакль, канцэрт і г.д.) прададзены; спектакль прайшоў з аншлагам — спектакль меў вялікі поспех;

2) буйны загаловак у газеце.

а́ншліф

(ням. Anschliff = завострыванне)

прэпарат мінералу або горнай пароды з адной адшліфаванай плоскасцю, падрыхтаваны для даследавання пад мікраскопам у адбітым святле.

а́ншлюс

(ням. Anschluss = далучэнне)

палітыка захопу Аўстрыі, якую праводзіла Германія пасля першай сусветнай вайны.

а́ншпуг

(гал. handspaak)

1) драўляны або металічны рычаг для падымання- і перасоўвання грузаў на караблі;

2) драўляны кол, які ўтрымлівае палі ў патрэбным становішчы пры забіванні іх капром.

анэля́рыя

(н.-лац. anellaria, ад лац. anellus = кольца)

шапкавы базідыяльны грыб сям. гнаевіковых, які расце на перагноі і конскім гною ў садах, на палях і лугах; ядомы.