Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

анулява́ць

(польск. anulować, ад п.-лац. annullare = знішчаць)

аб’яўляць несапраўдным, касаваць які-н. акт, дакумент (напр. а. дагавор).

ануля́цыя

(ад п.-лац. annullare = знішчаць)

прызнанне несапраўдным якога-н. акта, дагавору, права; скасаванне.

ануры́я

(ад ан- + -урыя)

спыненне выдзялення мачы ныркамі.

анусва́ра

(санскр. anusvara)

насавы прыгук у канцы галоснага гука.

анфа́с

(фр. en face)

тварам да таго, хто глядзіць; спераду (сфатаграфавацца а.).

анфе́льцыя

(н.-лац. ahnfeltia)

чырвоная водарасць класа фларыдэевых, якая пашырана пераважна ў халодных морах; выкарыстоўваецца для атрымання агару

анфіла́да

(фр. enfilade)

шэраг паслядоўна прылеглых адзін да аднаго пакояў з размешчанымі па адной прамой лініі дзвярамі (часта ў палацах, старадаўніх будынках).

анфлера́ж

(фр. enfleurage)

спосаб здабывання з кветак рэчываў паглынаннем іх жывёльнымі тлушчамі.

анхітэ́рый

(ад гр. anchi = паблізу + -тэрый)

вымерлы трохпальцы конь, які быў пашыраны ў міяцэне (параўн. гіпарыён, палеатэрый).

анху́за

(н.-лац. anchusa)

травяністая расліна сям. бурачнікавых з сінімі кветкамі ў гронкападобных суквеццях; лекавая, дэкаратыўная і фарбавальная; пакрывец.