Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

антыфрыкцы́йны

(ад анты- + фрыкцыйны)

які вызначаецца нізкім каэфіцыентам трэння (напр. такія матэрыялы, як бабіты, бронза).

антыфунгі́н

(ад анты- + лац. ftmgus = грыб)

рэчыва, якое перашкаджае развіццю грыбка ў драўляных дэталях збудаванняў.

антыхло́р

(ад анты- + хлор)

хімічнае злучэнне, трыясульфат натрыю, які здольны затрымліваць хлор; выкарыстоўваецца ў фатаграфіі.

анты́хрыст

(гр. Antichristos)

1) галоўны праціўнік Хрыста, які павінен з’явіцца перад канцом свету;

2) перан. злы, непачцівы чалавек.

антыцыкло́н

(ад анты- + цыклон)

зона з высокім атмасферным ціскам, якая характарызуецца ясным, сонечным надвор’ем.

антыцыпа́цыя

(лац. anticipatio)

1) прадугледжванне, прагноз;

2) заўчасны прыход якой-н. з’явы;

3) экан. выплата грошай па даўгавым абавязацельстве да ўмоўленага тэрміну, спагнанне падатку раней, чым прадугледжана.

антыцыпі́раваць

(лац. anticipare)

прадугледжваць, прагназіраваць.

анты́чнасць

(ад лац. antiquitas = даўніна)

старажытнагрэчаскі, старажытнарымскі свет, яго культура.

анты́чны

(лац. antiquus = старажытны)

які адносіцца да гісторыі і культуры старажытных грэкаў і рымлян.

антыэлектро́н

(ад анты- + электрон)

тое, што і пазітрон.