Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

антыфашы́сцкі

(ад анты- + фашызм)

накіраваны супраць фашызму.

антыфеада́льны

(ад анты + феадал)

накіраваны супраць феадалізму.

антыфебры́н

(ад анты- + лац. febris = гарачка)

тое, што і ацэтанілід.

антыферамагнеты́зм

(ад анты- + ферамагнетызм)

магнітны стан рэчыва, пры якім элементарныя магніцікі яго суседніх часціц арыентаваны насустрач адзін другому, што абумоўлівае малую намагнічанасць цела ў цэлым.

антыферамагне́тык

(ад анты- + ферамагнетык)

рэчыва, у якім ніжэй пэўнай тэмпературы ўзнікае стан антыферамагнетызму.

антыферме́нты

(ад анты- + ферменты)

рэчывы бялковага паходжання, якія прыгнечваюць у арганізме актыўнасць ферментаў.

антыфо́н

(гр. antiphonos = які гучыць у адказ)

спеў, які выконваюць па чарзе два хоры або саліст і хор.

антыфо́ны

(ад анты- + -фон)

навушнікі, прызначаныя для засцярогі арганізма ад дзеяння моцнага шуму.

антыфра́зіс

(гр. antiphrasis)

стылістычная фігура, якая заключаецца ў выкарыстанні слова ці выразу ў процілеглым, звычайна іранічным, значэнні.

антыфры́зы

(англ. antifreeze)

водныя растворы некаторых рэчываў, якія не замярзаюць пры нізкіх тэмпературах.