Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

антытаксі́чны

(ад анты- + таксічны)

які мае адносіны да антытаксінаў, проціатрутны.

антытранспіра́нты

(ад анты- + транспірацыя)

рэчывы, якія выкарыстоўваюцца для апылення раслін, каб паменшыць выпарэнне лісцем вады (транспірацыю).

антытрыніта́рыі

(ад анты + лац. trinitas = тройца)

прыхільнікі хрысціянскіх плыней і сект, якія не прымаюць догмат Тройцы.

антытры́хія

(н.-лац. antitrichia)

лістасцябловы мох сям. леўкадонтавых, які трапляецца на кары дрэў, часам на камянях.

антытэ́за

(гр. antithesis)

1) процілегласць, проціпастаўленне;

2) стылістычны прыём, заснаваны на супастаўленні процілеглых думак ці мастацкіх вобразаў для большай выразнасці.

антытэ́зіс

(гр. antithesis = проціпастаўленне)

1) лог. суджэнне, якое проціпастаўляецца тэзісу, 2) другая з трох ступеняў трыяды філасофскага вучэння Гегеля (тэзіс, антытэзіс, сінтэз).

антытэты́чны

(гр. antithetikos)

процілеглы, проціпастаўлены.

антыуто́пія

(ад анты- + утопія)

песімістычнае ўяўленне пра будучы сацыяльны працэс.

антыфабі́чны

(ад анты- + гр. phobos = страх)

накіраваны супраць страху, трывогі;

а-ыя сродкі — лякарствы, якія прымяняюцца пры стане страху, трывогі, павышанай узбуджанасці.

антыфашы́ст

(ад анты- + фашыст)

чалавек, які змагаецца супраць фашызму.