Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пікнаспо́ры

(ад гр. pyknos = шчыльны + споры)

тое, што і спермацыі.

пікнатэ́лія

(н.-лац. pycnothelia)

кусцісты сумчаты лішайнік сям. кладоніевых, які расце на пясчаных і гліністых глебах, на дзюнах, тарфяніках.

пікні́да

(ад гр. pyknos = шчыльны)

умяшчальня бясполых спор многіх грыбоў і лішайнікаў.

пі́кнік

(ад гр. pyknos = шчыльны)

уст. чалавек пікнічнага тыпу.

пікні́к

(англ. picnic)

вясёлая прагулка з кампаніяй за горад, звычайна з закускай.

пікні́чны

(гр. pyknos = шчыльны)

поўны, тлусты;

п. тып — тып целаскладу чалавека, які характарызуецца шырокай каранастай фігурай і кароткай шыяй.

пікно́метр

(ад гр. pyknos = шчыльны + -метр)

прыбор для вызначэння ўдзельнай вагі вадкасцей і цвёрдых цел невялікага аб’ёму.

пікры́навы

(ад гр. pikros = горкі);

п-ая кіслата — тое, што і трынітрафенол.

пікры́т

(ад гр. pikros = горкі)

горная парода, складзеная з алівіну і клінапіраксену.

піктагра́ма

(ад лац. pictus = маляўнічы + -грама)

умоўны малюнак на дрэве, косці, камені, які служыў у старажытным пісьме для паведамлення аб важных падзеях.