Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

геро́льдыя

(ад герольд)

ведамства ў Расіі ў 1722—1917 гг. па справах аб тытулах і дваранскіх прывілеях.

геро́нт

(гр. geron, -ntos = стары чалавек)

член рады старэйшын (герусіі) у Стараж. Грэцыі.

ге́рпес

(гр. herpes = лішай)

група інфекцыйных вірусных захворванняў, якія характарызуюцца высыпкай дробных пухіркоў на скуры.

герпесві́русы

(ад герпес + вірусы)

буйныя вірусы, якія змяшчаюць дэзаксірыбануклеінавую кіслату; размнажаюцца ў клетачных ядрах пазваночных, узбуджаюць інфекцыйныя захворванні жывёл і чалавека.

герпетало́гія

(ад гр. herpeton = паўзун + -логія)

раздзел заалогіі, які вывучае паўзуноў і земнаводных.

герпетафа́уна

(ад гр. herpeton = паўзун + фауна)

сукупнасць відаў земнаводных і паўзуноў, якія насяляюць пэўную тэрыторыю або жылі ў пэўны гістарычны перыяд Зямлі.

геру́ндый

(лац. gerundium)

лінгв. трыванне аддзеяслоўнага назоўніка ў лацінскай і некаторых іншых мовах.

герунды́ў

(лац. gerundivum)

лінгв. дзеепрыметнік будучага часу залежнага стану ў лацінскай мове.

геру́сія

(гр. gerusia, ад geron = стары чалавек)

рада старэйшын у старажытнагрэчаскіх гарадах-дзяржавах.

герц

[ням. H. Hertz = прозвішча ням. фізіка (1857—1894)]

адзінка вымярэння частаты ваганняў.