геліятро́п
(ад гелія- + -тропы)
1) дэкаратыўная расліна сям. агурочнікавых з ліловымі або белымі пахучымі кветкамі;
2) мінерал зялёнага колеру з чырвонымі крапінкамі, разнавіднасць халцэдону, служыць матэрыялам для дробных мастацкіх вырабаў;
3) парашок для фарбавання тканін у фіялетавы колер;
4) геадэзічны інструмент для дакладнага вымярэння гарызантальных вуглоў.
геліятэрапі́я
(ад гелія- + тэрапія)
лячэнне сонечным апраменьваннем.
геліятэ́рмы
(ад гелія- + -тэрмы)
прыродныя або штучна створаныя адкрытыя басейны хларыдных натрыевых водаў з тэмпературай 38—40 °С, якія выкарыстоўваюцца з лячэбнай мэтай.
геліятэ́хніка
(ад гелія- + тэхніка)
галіна тэхнікі, якая займаецца ператварэннем сонечнай энергіі ў іншыя віды энергіі.
геліяфа́нус
(н.-лац. heliophanus)
павук сям. скакуноў, які жыве ў разнатраўі на ўзлесках.
геліяфі́зіка
(ад гелія- + фізіка)
раздзел астрафізікі, які вывучае з’явы, што адбываюцца на паверхні Сонца.
геліяфі́лы
(ад гелія- + -філ)
святлалюбныя віды жывых арганізмаў, напр. расліны з групы геліяфітаў.
геліяфі́льны
(ад геліяфілы)
які любіць сонца;
г-ыя расліны — святлалюбныя расліны (параўн. геліяфобны).
геліяфі́ты
(ад гелія- + -фіты)
расліны, якія патрабуюць для свайго развіцця вялікую колькасць святла.
геліяфо́бны
(ад гелія- + гр. phobos = страх)
які баіцца святла;
г-ыя расліны — ценялюбныя расліны (параўн. геліяфільны).