Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

алімента́цыя

(с.-лац. alimentatio)

1) сістэма дзяржаўнай дапамогі дзецям беднякоў і сіротам у Стараж. Рыме;

2) абавязак выплачваць аліменты.

аліме́нты

(лац. alimentum = утрыманне, харчаванне)

сродкі, якія ва ўстаноўленых законам выпадках адны члены сям’і абавязаны выплачваць на ўтрыманне другіх.

Алі́мп

(гр. Olympos = назва гары ў Грэцыі, дзе паводле ўяўленняў старажытных грэкаў жылі багі)

выбранае кола якога-н. таварыства (напр. літаратурны а.).

алімпі́йскі

(гр. Olympios)

1) які мае адносіны да алімпіяды (напр. а-ія гульні);

2) перан. урачыста-спакойны, непарушны.

алімпія́да

(гр. Olympias, -ados)

1) міжнародныя спартыўныя спаборніцтвы, якія праводзяцца раз у чатыры гады па ўзору старажытнагрэчаскіх алімпійскіх гульняў;

2) каманднае першынство свету па шахматах ці міжнародных шашках;

3) назва аглядаў, конкурсаў мастацкай самадзейнасці, народнай творчасці ў СССР у 1920—1940-я г.;

4) спаборніцтвы навучэнцаў у вызначаных галінах ведаў (напр. а. па матэматыцы).

алістастро́ма

(ад гр. olisthos = няўстойлівасць + stroma = падсцілка)

хаатычнае скапленне абломкаў горных парод сярод тоўшчаў, у якіх яны змяшчаюцца.

алі́сум

(н.-лац. Alyssum, ад гр. alysson = які ўжываецца супраць урокаў)

травяністая расліна сям. крыжакветных з дробнымі жоўтымі кветкамі ў гронках, пашыраная ў Міжземнамор’і, Цэнтр. Еўропе і Сярэд. Азіі; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная; бурачок.

алітава́ць

(ням. alitieren)

наносіць на металічныя вырабы алюмініевае пакрыццё, каб засцерагчы іх ад акіслення.

алітэра́цыя

(ад лац. ad litteram = да літары)

паэтычны прыём, заснаваны на паўтарэнні аднолькавых або блізкіх зычных гукаў у вершаваным радку для ўзмацнення інтанацыйнай і гукавой выразнасці мовы.

аліфаты́чны

(ад гр. aleiphar, -atos = тлушч)

тлусты, ацыклічны;

а-ыя злучэнні — арганічныя злучэнні, у якіх атамы вугляроду злучаны паміж сабой у прамыя незамкнёныя ланцугі.