Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гетэратэ́рмны

(ад гетэра- + -тэрмны);

г-ыя жывёлы — група жывёл, у якіх перыяды пастаяннай тэмпературы цела зменьваюцца перыядамі значных яе ваганняў у залежнасці ад змен тэмпературы знешняга асяроддзя (напр. вожык, барсук, хамяк).

гетэрафа́зія

(ад гетэра- + гр. phasis = маўленне)

разлад мовы, пры якім адны словы або гукі ўжываюцца замест іншых.

гетэрафілі́я

(ад гетэра- + гр. phyllon = ліст)

наяўнасць у лістоў рознай формы на адной расліне.

гетэрафо́нія

(ад гетэра- + -фонія)

від многагалосся, калі пры выкананні мелодыі адзін або некалькі галасоў адыходзяць ад асноўнага напеву (параўн. гамафонія, поліфанія).

гетэрафра́зія

(ад гетэра- + гр. phrasis = выраз)

тое, што і гетэрафазія.

гетэрахрамасо́ма

(ад гетэра- + храмасома)

храмасома, якая марфалагічна адрозніваецца ад свайго гамолага (гл. гамалогія), напр. палавая храмасома.

гетэрахрамаці́н

(ад гетэра + храмацін)

рэчыва храмасом, якое захоўвае кампактную структуру ў ядры, што знаходзіцца ў спакоі, і ў працэсе клетачнага дзялення.

гетэрахрані́я

(ад гетэра- + гр. chronos = час)

несвоечасовасць, адхіленне ў часе.

гетэрацыклі́чны

(ад гетэра- + цыклічны);

г-ыя злучэнні — арганічныя злучэнні з цыклічнай (кальцавой) будовай, у склад цыкла якіх уваходзяць, акрамя атамаў вугляроду, атамы іншых элементаў (азоту, кіслароду, серы і інш.).

гетэрацы́сты

(ад гетэра- + гр. kystis = пузыр)

буйныя жоўтыя клеткі ў водарасцей, пазбаўленыя жывога змесціва.