Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

антыпа́па

(ад анты- + папа)

рымскі папа, не прызнаны каталіцкай царквой.

антыпаса́ты

(ад анты- + пасаты)

пастаянныя вятры ў высокіх слаях атмасферы ў трапічных шыротах, якія дзьмуць над пасатамі ў процілеглым напрамку.

антыпата́рыі

(н.-лац. antipatharia)

атрад класа каралавых паліпаў тыпу кішачнаполасцевых, якія насяляюць невялікія глыбіні ў трапічных і субтрапічных морах.

антыпаты́чны

(ад антыпатыя)

непрыемны, агідны, які выклікае антыпатыю (проціл. сімпатычны 1).

антыпа́тыя

(гр. antipatheia)

пачуццё непрыязнасці, недружалюбнасці, агіды (проціл. сімпатыя).

антыперыста́льтыка

(ад анты- + перыстальтыка)

хвалепадобнае скарачэнне полых органаў (напр. кішэчніка) у адваротным да звычайнага напрамку.

антыпіраге́ны

(ад анты- + гр. руг = агонь + -ген)

рэчывы, якія перашкаджаюць самазагаранню вугалю, руды і служаць для папярэджвання пажараў на рудніках.

антыпіры́н

(н.-лац. antipyrinum, ад гр. anti = супраць + pyretos = гарачка)

лекавы прэпарат, які заспакойвае боль і зніжае тэмпературу.

антыпірэ́ны

(ад анты- + гр. руг = агонь)

рэчывы, якія надаюць драўніне, тканінам, пластмасам і іншым матэрыялам вогнетрываласць.

антыпірэ́тыкі

(ад анты- + гр. pyretos = гарачка)

лекавыя сродкі для зніжэння тэмпературы.