Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гетэрамарфо́з

(ад гетэра- + -марфоз)

утварэнне пры рэгенерацыі ў жывёл замест страчанага органа зусім іншага органа (напру ракападобных замест вачэй вырастаюць ногі або вусікі).

гетэрані́мны

(ад гетэра- + гр. onyma = імя)

рознаіменны.

гетэрано́мія

(ад гетэра- + -номія)

вызначальнасць якой-н. з’явы чужымі ёй знешнімі законамі (проціл. аўтаномія 2).

гетэрантэ́ра

(н.-лац. heteranthere)

расліна сям. пантадэрыевых з цёмна-зялёным лісцем і дробнымі жоўтымі кветкамі, пашыраная ў вадаёмах Амерыкі і Афрыкі, на Беларусі зрэдку культывуецца ў акварыумах.

гетэрапаля́рны

(ад гетэра + палярны)

які мае адносіны да хімічнай сувязі, што суправаджаецца перацягваннем электроннай пары адным з атамаў і наступным сцягваннем утвораных іонаў.

гетэрапе́дыя

(н.-лац. heteropedia)

ніткаватая жоўта-зялёная водарасць сям. гетэраклоніевых, якая трапляецца ў глебе, старыцах.

гетэраплаіды́я

(ад гетэра- + гр. ploos = кратны + eidos = выгляд)

тое, што і анеўплаідыя.

гетэрапла́стыка

(ад гетэра- + пластыка)

перасадка тканак або органаў ад прадстаўнікоў іншых біялагічных відаў, у прыватнасці — ад жывёл чалавеку (параўн. гамапластыка).

гетэрара́бдус

(н.-лац. heterorhabdus)

рыба атрада карпападобных, якая водзіцца ў рэках Амазонка і Такантыне; на Беларусі гадуецца як акварыумная.

гетэрасексуалі́зм

(ад гетэра- + сексуалізм)

1) палавая цяга да асобы іншага полу (параўн. гомасексуалізм);

2) з’яўленне прымет, уласцівых іншаму полу.