Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

антылепто́ны

(ад анты- + лептоны)

элементарныя часціцы, якія з’яўляюцца антычасціцамі ў адносінах да лептонаў.

антыло́па

(фр. antilope, ад с.-гр. antholops)

жвачная парнакапытная жывёла сям. пустарогіх, якая пашырана пераважна ў Афрыцы і Паўд. Азіі.

антымагні́тны

(ад анты- + магніт)

які не паддаецца ўздзеянню магніту (напр. а. гадзіннік).

антыманапалісты́чны

(ад анты- + манаполія)

накіраваны супраць манаполій.

антыманархі́чны

(ад анты- + манархія)

накіраваны супраць манархіі, манархізму.

антымані́ды

(ад с.-лац. antimonium = сурма)

злучэнні сурмы з іншымі элементамі, выкарыстоўваюцца як паўправаднікі

антымані́т

(ад с.-лац. antimonium = сурма)

мінерал класа сульфідаў, сульфід сурмы свінцова-шэрага колеру.

антымара́льны

(ад анты- + маральны)

які супярэчыць маралі; амаральны.

антымарксі́сцкі

(ад анты + марксізм)

накіраваны супраць марксізму.

антыматэ́рыя

(ад анты- + матэрыя)

гіпатэтычная субстанцыя, утвораная з антыатамаў.