Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ге́та

(іт. ghetto)

гарадскія кварталы ў сярэдневяковай Еўропе і ў некаторых сучасных краінах, адведзеныя для прымусовага пасялення людзей пэўнай расы, нацыі, рэлігіі.

ге́тман

(польск. hetman < чэш. hejtman, ад с.-в.-ням. houbetman)

1) камандуючы войскамі ў Вялікім княстве Літоўскім і Польшчы (16—18 ст.);

2) начальнік казацкага войска на Украіне (16—17 ст.).

ге́тры

(фр. guêtres)

цёплае адзенне для ног, якое надзяваецца паверх абутку і закрывае нагу да калена або да шчыкалаткі.

ге́тэр

(англ. getter)

рэчыва, якое ўводзяць у электронную лямпу, каб выдаліць рэшткі газу; паглынальнік газу.

гетэ́ра

(гр. hetaira = літар. сяброўка, палюбоўніца)

1) адукаваная незамужняя жанчына ў Стараж. Грэцыі, якая вяла свабодны, незалежны спосаб жыцця;

2) кніжн. жанчына лёгкіх паводзін.

гетэра-

(гр. heteros = іншы)

першая састаўная частка складаных слоў, якая выражае паняцці «іншы», «другі».

гетэраалелі́зм

(ад гетэра- + алель)

існаванне гена ў дзвюх і больш формах (параўн. гомаалелізм).

гетэраа́тамы

(ад гетэра- + атамы)

усе атамы (акрамя атамаў вугляроду), якія ўваходзяць у склад арганічных злучэнняў.

гетэрааўксі́н

(ад гетэра- + аўксіны)

хімічнае рэчыва высокай фізіялагічнай актыўнасці, якое ўтвараецца ў раслінах і ўплывае на іх рост.

гетэрабазідыяміцэ́ты

(н.-лац. heterobasidiomycetidae)

падклас базідыяміцэтаў, для якога характэрны складаныя, шматклетачныя базідыі пашыраны па ўсім зямным шары; пераважна сапратрофы, некаторыя — паразіты раслін.