антывітамі́ны
(ад анты- + вітаміны)
хімічныя злучэнні, блізкія па будове да вітамінаў, але процілеглыя па біялагічным дзеянні.
антывітамі́ны
(ад анты- + вітаміны)
хімічныя злучэнні, блізкія па будове да вітамінаў, але процілеглыя па біялагічным дзеянні.
антыгармо́ны
(ад анты- + гармоны)
абаронныя рэчывы, якія арганізм выпрацоўвае пры працяглым увядзенні ў яго бялковых гарманальных прэпаратаў.
антыгельмі́нтыкі
(ад анты + гельмінты)
лекавыя сродкі, якія выкарыстоўваюцца для лячэння гельмінтоза.
антыге́н
(ад анты- + -ген)
рэчыва, якое пры ўвядзенні ў арганізм можа прывесці да ўтварэння антыцел.
антыгеро́й
(ад анты- + герой)
тып літаратурнага персанажа, які ў той ці іншай ступені процістаіць традыцыйнаму вобразу героя і аб’ектыўна выступае носьбітам адмоўных грамадскіх з’яў.
антыгігіені́чны
(ад анты- + гігіена)
які не адпавядае, супярэчыць патрабаванням гігіены.
антыгіперо́н
(ад анты- + гіперон)
элементарная антычасціца ў дачыненні да масы гіперона.
антыгістары́чны
(ад анты + гісторыя)
які супярэчыць прынцыпам гістарызму.
антыгрызу́тнасць
(ад анты- +
уласцівасць засцерагальных выбуховых рэчываў, якая характарызуе іх паніжаную здольнасць запальваць сумесі пры выбуховых работах у шахтах.
антыгрызу́тны
(ад анты- +
які мае адносіны да засцерагальных выбуховых рэчываў.