Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пірапатро́н

(ад піра- + патрон)

патрон з порахам, выбух якога імгненна прыводзіць у дзеянне другое тэхнічнае ўстройства, напр. катапультуемае крэсла лётчыка.

пірапла́зма

(ад піра- + плазма)

прасцейшыя аднаклетачныя арганізмы, якія паразітуюць у эрытрацытах жывёл, выклікаючы іх разбурэнне.

піраплазмідо́зы

(ад піраплазміды)

група кровапаразітных хвароб млекакормячых, птушак, рыб, земнаводных і зрэдку чалавека, якія выклікаюцца піраплазмідамі.

піраплазмі́ды

(н.-лац. piroplasmida)

атрад паразітных прасцейшых класа спаравікоў; уключае чатыры сямействы, у тым ліку бабезіідаў і тэілерыдаў.

піраплазмо́з

(ад піра- + плазма)

хвароба дамашніх жывёл, выкліканая піраплазмамі, якіх пераносяць кляшчы.

піраргіры́т

(ад гр. pyr = агонь + argyros = серабро)

мінерал падкласа складаных сульфідаў цёмна-шэрага колеру; руда серабра.

піраселе́кцыя

(ад піра- + селекцыя)

раздзяленне кампанентаў поліметалічнай руднай сыравіны, заснаванае на рознай лятучасці металаў.

піраска́ф

(ад піра- + -скаф)

першапачатковая назва парахода.

піраско́п

(ад піра- + -скоп)

прыстасаванне для прыблізнага вымярэння высокіх тэмператур у заводскіх печах.

пірасо́мы

(ад піра- + сома)

падклас марскіх хордавых жывёл падтыпу тунікатаў, здольныя ярка свяціцца дзякуючы сімбіятычным бактэрыям.