Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

генера́тар

(лац. generator = вытворца)

апарат, машына для выпрацоўкі якога-н. энергетычнага прадукту (напр. гаручага газу з цвёрдага або вадкага паліва), атрымання пэўнага віду энергіі (напр. электрычнай з механічнай), стварэння электрамагнітных, светлавых, гукавых сігналаў і імпульсаў (напр. г. пераменнага току, г. сігналаў, аптычны г.).

генера́тарны

(ад генератар)

які мае адносіны да генератара (напр. г-ая лямпа, г. газ).

генераты́ўны

(лац. generativus, ад generare = нараджаць, ствараць)

які служыць для размнажэння;

г-ыя клеткі — палавыя клеткі.

генера́цыя

(лац. generatio = нараджэнне)

1) члены аднаго роду або аднаго віду жывёл, раслін, аднолькава аддаленых у роднасных адносінах ад агульных продкаў; пакаленне;

2) узнаўленне, вытворчасць (напр. г. электрычнай энергіі).

генеры́раваць

(лац. generare = нараджаць, ствараць)

выклікаць з’яўленне, утварэнне чаго-н. (напр. г. электрычныя ваганні).

гене́та

(н.-лац. genetta)

драпежная жывёла сям. віверавых з доўгім гібкім целам, пакрытым грубай поўсцю; пашырана ў саваннах і трапічных лясах Афрыкі, у Паўд.-Зах. Еўропе і ў заходняй частцы Аравійскага паўвострава.

гене́тык

(ад генетыка)

спецыяліст у галіне генетыкі.

гене́тыка

(гр. genetikos = звязаны з нараджэннем, паходжаннем)

навука аб законах спадчыннасці і зменлівасці арганізмаў і метадах кіравання імі.

генеты́чны

(гр. genetikos)

які ўказвае на паходжанне, развіццё;

г. код — сістэма зашыфроўкі спадчыннай інфармацыі ў малекулах нуклеінавых кіслот;

г. метад — спосаб даследавання з’яў, які грунтуецца на аналізе іх генезісу і развіцця.

ге́ній

(лац. genius)

1) звышнатуральная істота ў рымскай міфалогіі, якая быццам ахоўвае чалавека на працягу ўсяго жыцця; пазней — наогул добры або злы дух;

добры г. — той, хто аказвае на каго-н. дабратворны ўплыў;

злы г. — той, хто прыносіць каму-н. зло;

2) чалавек, якому ўласціва найвышэйшая ступень творчай даравітасці, таленавітасці.