гекта-
(ад
першая састаўная частка складаных слоў, якая выражае паняцці «сто», «у сто разоў».
гекта-
(ад
першая састаўная частка складаных слоў, якая выражае паняцці «сто», «у сто разоў».
гектава́т
(ад гекта- + ват)
адзінка вымярэння магутнасці электрычнага току, роўная 100 ватам.
гектагра́м
(ад гекта- + грам)
адзінка масы або вагі ў метрычнай сістэме мер, роўная 100 грамам.
гектагра́фія
(ад гекта- + -графія)
спосабы атрымання копій тэксту і ілюстрацый пры дапамозе гектографа.
гектако́тыль
(ад гекта- +
шчупальца галаваногіх малюскаў, якое выконвае функцыю капулятыўнага органа.
гекталі́тр
(ад гекта- + літр)
мера вадкасцей або сыпкіх рэчываў у метрычнай сістэме мер, роўная 100 літрам.
гектаме́тр
(ад гекта- + метр)
мера даўжыні ў метрычнай сістэме мер, роўная 100 метрам.
гектап’е́за
(ад гекта- + п’еза)
адзінка ціску, роўная ціску 100 стэнаў на 1 м2.
гекта́р
(ад гекта- + ар)
мера плошчы ў метрычнай сістэме мер, роўная 100 арам, або 10 000 м2.
гекто́граф
(ад гекта- + -граф)
спрошчаны друкарскі апарат для атрымання копій з надрукаванага або напісанага тэксту і ілюстрацый.