Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

англіка́нец

(с.-лац. anglicanus = англіканскі)

прыхільнік англіканства.

англіка́нскі

(с.-лац. anglicanus)

які мае адносіны да англіканства.

англіка́нства

(ад с.-лац. anglicanus = англіканскі)

дзяржаўная царква ў Англіі, адна з пратэстанцкіх цэркваў, што ўзнікла ў 16 ст. ў час Рэфармацыі.

англіцы́зм

(фр. anglicisme, ад с.-лац. anglicus = англійскі)

слова або выраз, запазычаныя з англійскай мовы.

анго́б

(фр. engobe)

тонкі слой гліны, які наносіцца на паверхню керамічнага вырабу перад абпальваннем, каб згладзіць няроўнасці і надаць вырабу пэўны колер.

анго́рскі

(польск. angorski, ад Angora = старажытная назва Анкары)

які датычыць парод катоў, коз і трусоў з доўгай пушыстай шэрсцю, выведзеных у старажытнасці ў Анкары.

а́нгстрэм

[шв. A. Angström = прозвішча шв. фізіка і астранома (1814—1874)]

адзінка вымярэння даўжыні, роўная адной дзесяцімільярднай долі метра; прымяняецца ў оптыцы для вымярэння даўжыні светлавых хваль.