Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

анакрэанты́чны

(ад гр. Anakreont = імя старажытнагрэчаскага паэта 6 ст. да н.э.)

які датычыць паэзіі, што апявае радасці жыцця, каханне, весялосць.

анаксемі́я

[ад ан- + акс(іген) + -емія]

адсутнасць кіслароду ў крыві; трапляецца рэдка, часцей бывае гіпаксемія.

анаксібіёз

[ад ан- + аксі(ген) + -біёз]

тое, што і анаэрабіёз.

анаксібіёнты

[ад ан- + аксі(ген) + біёнты]

тое, што і анаэробы.

анаксі́я

[ад ан- + аксі(ген)]

адсутнасць кіслароду ў тканках арганізма; трапляецца рэдка, часцей бывае гіпаксія.

ана́лаг

(гр. analogos = адпаведны)

тое, што з’яўляецца адпаведнасцю з чым-н., падабенствам чаго-н.

ана́лагавы

(ад аналаг)

непарыўны, непадзельны на асобныя часткі;

а-ая машына — вылічальная машына, якая апрацоўвае інфармацыю, што прадстаўлена ў непарыўнай форме.

аналагі́чны

(гр. analogikos)

1) заснаваны на аналогіі (напр. а. метад);

2) падобны, адпаведны;

а-ыя органы — органы жывёл і раслін, якія выконваюць аднолькавыя функцыі, хоць і адрозніваюцца па будове (напр. лёгкія і жабры, лісты і калючкі); параўн. гамалагічны.

анале́кты

(гр. analekta = падборка)

выбраныя ўрыўкі з твораў аднаго або некалькіх аўтараў.

анале́птыкі

(гр. analeptikos = які аднаўляе)

лекавыя прэпараты, што выкарыстоўваюцца для стымуляцыі дыхальных і сасударухальных нервовых цэнтраў прадаўгаватага мозга, пры парушэннях дыхання і кровазвароту (кардыямін, каразол і інш.).