Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

альгало́гія

(ад лац. alga = водарасць + -логія)

раздзел батанікі, які вывучае водарасці.

альгвасі́л

(ісп. alguacil)

судзейскі, а таксама паліцэйскі чын у Іспаніі.

альгі́н

(ад лац. alga = водарасць)

клейкае рэчыва, якое здабываюць з марскіх водарасцяў і выкарыстоўваюць для апрацоўкі тканін, валокнаў, футра.

альгіцы́ды

(ад лац. alga = водарасць + -цыды)

хімічныя сродкі для барацьбы з водарасцямі (на рысавых палях, у рыбаводных сажалках).

альгра́фія

[ад ал(юміній) + -графія]

спосаб плоскага друку на афсетнай машыне з друкарскай формы, зробленай на алюмініевай пласціне.

альдастэро́н

[ад альд(эгід) + гр. stereos = цвёрды]

адзін з гармонаў кары наднырачнікаў, які ўдзельнічае ў рэгуляцыі мінеральнага абмену ў арганізме жывёл і чалавека.

альдзі́ны, а́льды

[ад лац. Aldus = імя венецыянскага друкара Альда Мануцыя (1449—1515)]

кнігі, выдадзеныя ў 1494—1597 гг. у Венецыі ў друкарні, заснаванай Альдам Мануцыем.

альдо́зы

(ад альдэгіды)

арганічныя крышталічныя рэчывы, салодкія на смак (напр. глюкоза), якія выконваюць важную фізіялагічную ролю.

альдрава́нда

[н.-лац. aldrovanda, ад іт. U. Aldrovandi = прозвішча іт. батаніка (1522—1605)]

водная насякомаедная травяністая расліна сям. расіцавых, якая трапляецца ў азёрных і рачных затоках.

а́льды

гл. альдзіны.