Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

алеламо́рфы

(ад гр. allelon = узаемна + -морфы)

тое, што і алелі.

алелапа́тыя

(ад гр. allelon = узаемна + -патыя)

уплыў адных раслін на другія ў сувязі з выдзяленнем імі розных рэчываў.

але́лі

(гр. allelon = узаемна)

гены, якія вызначаюць варыянты развіцця адной і той жа прыметы.

алелі́зм

(ад гр. allelon = узаемна)

наяўнасць генаў, якія вызначаюць варыянты развіцця адной і той жа прыметы.

алема́нда

(фр. allemande = літар. нямецкая)

старадаўні прыдворны французскі танец нямецкага паходжання.

алемані́сты

[ад фр. J. Allemane = прозвішча фр. палітычнага дзеяча (1843—1935)]

члены французскай Рабочай сацыял.-рэв. партыі канца 19 — пач. 20 ст.

алергало́гія

(ад алергія + -логія)

навука, якая вывучае прычыны ўзнікнення, развіццё, прафілактыку і лячэнне алергічных хвароб.

алерга́н

(ад алергія)

фарм. проціалергічны прэпарат.

алерге́н

(ад алергія + -ген)

чужароднае рэчыва, якое выклікае алергію.

алергі́я

(ад гр. allos = іншы + ergon = дзеянне)

імунная рэакцыя арганізма да паўторнага ўздзеяння алергенаў з пашкоджаннем уласнай тканкі.