Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гіперко́мплексны

(ад гіпер- + комплексны)

звязаны з лікам, які з’яўляецца лінейнай камбінацыяй больш як дзвюх адзінак.

гіперкрытыцы́зм

(ад гіпер + крытыцызм)

прэтэнцыёзны крытыцызм.

гіпермарфо́з

(ад гіпер- + -марфоз)

тып філагенетычнага развіцця, які вядзе да парушэння ўзаемаадносін арганізма з асяроддзем у сувязі з гіпертрафіяй пэўных органаў.

гіперметамарфо́за

(ад гіпер- + метамарфоза)

асобны выпадак метамарфозы некаторых паразітычных насякомых, калі лічынка праходзіць некалькі стадый, якія адрозніваюцца паміж сабой марфалагічна і біялагічна.

гіперметрапі́я

(ад гіпер- + гр. metron = мера + ops, opos = вока)

дальназоркасць.

гіпернефро́ма

(ад гіпер- + гр. nephros = нырка + -ома)

пухліна, якая развіваецца з клетак кары наднырачнай залозы.

гіперо́ны

[ад гіпер- + (элект)рон]

няўстойлівыя элементарныя часціцы, маса якіх большая за масу нейтрона.

гіперпалярыза́цыя

(ад гіпер- + палярызацыя)

павелічэнне розніцы патэнцыялаў на паверхневых мембранах нервовых і мышачных клетак пры памяншэнні іх пранікальнасці для іонаў натрыю і калію.

гіперпаратырэо́з

(ад гіпер + гр. para = каля + тырэоз)

захворванне чалавека або жывёл, выкліканае павышанай функцыяй прышчытападобных залоз (параўн. гіпапаратырэоз).

гіперпітуітары́зм

[ад гіпер + лац. (grandula) pituitaria = гіпофіз]

павышэнне функцыі гіпофіза, якое прыводзіць да разладу росту і развіцця арганізма (гігантызму, акрамегаліі і інш.); параўн. гіпапітуітарызм.