Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гіт

(англ. heat)

1) сп. прабег каня на кароткую дыстанцыю;

мёртвы г. — прыход коней да фінішу адначасова — галава да галавы;

2) адзіночны забег ці заезд на пэўную дыстанцыю (у лёгкай атлетыцы, мота- і веласпорце).

гі́тавы

(гал. geitouw)

снасці рухомага такелажу судна, прызначаныя для згортвання парусоў падцягваннем іх да мачты або рэі.

гіта́ра

(ісп. guitarra, ад гр. kithara)

струнны шчыпковы музычны інструмент з доўгім грыфам.