Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гіпа-

(гр. hypo = унізе, знізу; пад)

прыстаўка, якая паказвае на змяншэнне чаго-н. у параўнанні з нормай.

гіпабіёз

(ад гіпа- + -біёз)

стан паніжанай жыццядзейнасці арганізмаў.

гіпабіясфе́ра

(ад гіпа- + біясфера)

слой літасферы глыбінёй 5—6 км, у які жывыя арганізмы трапляюць выпадкова, існуюць часова, але не могуць нармальна жыць і размнажацца (ніжні аналаг парабіясферы).

гіпавалюмі́я

(ад гіпа- + лац. volumen = аб’ём)

тое, што і алігаспермія.

гіпавітаміно́з

(ад гіпа- + вітаміны)

захворванне, выкліканае недастатковым забеспячэннем арганізма вітамінамі (параўн. авітаміноз, гіпервітаміноз).

гіпагалакты́я

(ад гіпа- + гр. gala, -laktos = малако)

памяншэнне выдзялення малака малочнымі залозамі пры няправільным харчаванні кормячай маці, а таксама пры інфекцыйных захворваннях, мастытах і іншых хваробах.

гіпаганады́зм

(ад гіпа- + ганады)

паталагічны стан чалавека, які абумоўлены зніжанай сакрэцыяй палавых гармонаў і характарызуецца слабым развіццём палавых органаў і другасных палавых прыкмет.

гіпагаструры́ды

(н.-лац. hypogastruridae)

сямейства насякомых атрада нагахвостак, шкодзяць шампіньёнам.

гіпаге́й

(гр. hypogeion = падземны)

падземныя збудаванні, галоўным чынам высечаныя ў скале, для калектыўных пахаванняў; адносяцца да эпохі неаліту.

гіпагене́зія

(ад гіпа- + гр. genesis = паходжанне)

тое, што і гіпаплазія.