Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гіра-

(гр. gyros = кола, круг)

першая састаўная частка складаных слоў, якая выражае паняцце «кругавы рух».

гіраа́зімут

(ад гіра- + азімут)

прыбор для вызначэння вуглоў змены курсу і вуглоў павароту аб’екта вакол вертыкальнай восі.

гіраарбі́та

(ад гіра- + арбіта)

гіраскапічны прыбор для вызначэння вугла адхілення ад плоскасці арбіты штучнага спадарожніка Зямлі.

гіраарбіта́нт

(ад гіра- + арбіта)

тое, што і гіраарбіта.

гіраарыента́тар

(ад гіра- + лац. oriens, -ntis = Усход)

гіраскапічны прыбор для вызначэння месца размяшчэння аб’екта і параметраў яго руху; выкарыстоўваецца ў авіяцыі, касманаўтыцы, мараплаванні.

гірабінарма́ль

(ад гіра- + бінармаль)

тое, што і гіраарбіта.

гіравертыка́ль

(ад гіра- + вертыкаль)

прыбор для вызначэння напрамку сапраўднай вертыкалі або плоскасці гарызонта, а таксама вуглоў нахілу аб’екта да гэтай плоскасці.

гірагарызо́нт

(ад гіра- + гарызонт)

тое, што і гіравертыкаль.

гірадактылі́ды

(н.-лац. gyrodactylidae)

сямейства гельмінтаў класа монагеней; эктапаразіты прэснаводных рыб.

гірадо́н

(н.-лац. gyrodon)

шапкавы базідыяльны грыб сям. балетавых, які расце на глебе ў лясах; адзін з відаў — падалешнік.