Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гіменага́стэр

(н.-лац. hymenogaster)

базідыяльны грыб сям. гіменагастравых, які расце на глебе ў лясах, асабліва лісцевых.

гіменалепідыдо́зы

(ад гіменалепідыды)

глісныя хваробы птушак, млекакормячых і чалавека, якія выклікаюцца гіменалепідыдамі.

гіменалепіды́ды

(н.-лац. hymenolepididae)

сямейства гельмінтаў класа цэстодаў паразіты птушак, млекакормячых і чалавека.

гіменаміцэ́ты

(н.-лац. hymenomycetiidae)

група базідыяльных грыбоў падкласа холабазідыяміцэтаў з пладовымі целамі на шматгадовым міцэліі, пашыраны па ўсім зямным шары, пераважна сапратрофы, многія — паразіты раслін.

гіменаптэ́ры

(ад гр. hymen = плеўка, перапонка + -птэр)

перапончатакрылыя насякомыя (восы, пчолы, мурашкі і інш.).

гіменасто́мум

(н.-лац. hymenostomum)

лістасцябловы мох сям. трыхастомавых, які трапляецца на аголенай глебе на ўзлесках, адхонах канаў, палях.

гіменасцы́ф

(н.-лац. hymenoscyphus)

сумчаты грыб сям. гелоцыевых, які развіваецца на адмерлых сцёблах травяністых раслін, леташнім лісці, кары дрэў.

гіменафо́р

(ад гр. hymen = плеўка, скурка + -фор)

паверхня пладовых цел грыбоў, на якой размешчаны гіменій.

гіменахе́та

(н.-лац. hymenochaete)

губавы базідыяльны грыб сям. гіменахетавых, які расце на лесапавале і сухастоі ў розных лясах, на высечках, каля дарог; ёсць ядомыя і ядавітыя віды.

гімене́й

(гр. Hymenaios = імя бога шлюбу ў старажытнагрэчаскай міфалогіі)

1) юнак з факелам і вясельным вэлюмам у руках у антычным мастацтве;

перан. повязі Гіменея — шлюб;

2) вясельная харавая песня ў старажытнагрэчаскай лірыцы.