Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

антрэпры́за

(фр. entreprise)

прыватнае тэатральнае прадпрыемства.

антрэпрэнёр

(фр. entrepreneur)

1) прыватны тэатральны прадпрымальнік;

2) асоба, якая адшуквае сродкі для арганізацыі, прадпрыемства і гэтым самым бярэ на сябе прадпрымальніцкую рызыку.

антрэсо́ль

(фр. entresol)

1) верхні паўпаверх дома;

2) верхні паўярус у структуры зальнага памяшкання, звычайна ў выглядзе галерэі;

3) паліца пад столлю кватэры для розных рэчаў.

антура́ж

(фр. entourage)

1) навакольнае асяроддзе, акружэнне;

2) перан. фон (у мастацкім творы).

анту́рыум

(н.-лац. anthurium)

вечназялёная травяністая расліна сям. ароідных, пашыраная ў Паўд. Амерыцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.

а́нты

(лац. antae)

тарцы падоўжных сцен антычнага храма, якія выступаюць на фасадзе, замыкаючы па баках порцік.

анты-

(гр. anti = супраць)

першая састаўная частка складаных слоў, якая выражае процілегласць або варожасць чаму-н.

антыазана́нты

(ад анты- + азон)

хімічныя рэчывы, якія павышаюць устойлівасць гумы да разбурэння (растрэсквання) пад уздзеяннем атмасфернага азону.

антыаксіда́нты

(ад анты- + аксіды)

рэчывы, якія затрымліваюць акісленне арганічных злучэнняў, напр. аміны, фенолы, нафтолы.

антыалкаго́льны

(ад анты- + алкаголь)

проціалкагольны, накіраваны супраць алкагалізму.