Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гепаты́т

(ад гр. hepar, -atos = печань)

хвароба печані запаленчага або дыстрафічнага характару; хвароба Боткіна.

гепта-

(гр. hepta = сем)

першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнні слову «сем».

гептаго́н

(ад гепта- + гр. gonia = вугал)

сямівугольнік.

гепта́метр

(гр. heptametros = сямістопны)

літ. сямістопны верш.

гепта́н

(ад гр. hepta = сем)

арганічнае злучэнне, насычаны вуглевадарод аліфатычнага рада, бясколерная рухомая вадкасць са слабым пахам; прымяняецца як эталон для вызначэння дэтанацыйнай стойкасці маторнага паліва.

гепта́рхія

(ад гепта- + гр. arche = улада, панаванне)

умоўны тэрмін, уведзены англійскімі гісторыкамі 16 ст. для абазначэння перыяду гісторыі Англіі з канца 6 да 9 ст., калі адсутнічала палітычнае адзінства краіны.

гептато́ніка

(ад гепта- + тоніка)

тое, што і дыятоніка.

гептахло́р

(ад гепта- + хлор)

комплексны ядахімікат, які выкарыстоўваецца для перадпасяўной апрацоўкі насення сельскагаспадарчых культур.

гептахо́рд

(ад гепта- + -хорд)

1) сяміступеньчаты музычны гукарад;

2) сяміструнная ліра.

гепта́эдр

(ад гепта- + -эдр)

цела, абмежаванае сямю многавугольнікамі.