Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

антрапасфе́ра

(ад антрапа + сфера)

частка сацыясферы, якую складае сукупнасць усіх людзей зямнога шара.

антрапафа́г

(гр. anthropophagos)

людаед.

антрапафа́гія

(гр. anthropophagia)

людаедства.

антрапафі́ты

(ад антрапа- + -фіты)

расліны, якія ўвайшлі ў склад флоры пэўнай мясцовасці ў выніку гаспадарчай дзейнасці чалавека; у адрозненне ад апафітаў яны не звязаны з прыродным развіццём мясцовай флоры.

антрапафо́бія

(ад антрапа + -фобія)

хваравіта-псіхічны стан, які характарызуецца страхам перад людзьмі.

антрапафо́бы

(ад антрапа- + -фоб)

расліны і жывёлы, якія не пераносяць змены ўмоў існавання пад уплывам дзейнасці чалавека, напр. адоніс, кавыль не церпяць узмоцненай пасьбы, касьбы.

антрапахары́я

(ад антрапа + -харыя)

распаўсюджанне раслін пры мімавольным удзеле чалавека (з насеннем, пры перавозках і інш.).

антрапацэнало́гія

(ад антрапа- + гр. kainos = агульны + -логія)

раздзел экалогіі чалавека, які вывучае ўзаемаадносіны згуртавання людзей з навакольным асяроддзем.

антрапацэнтры́зм

(ад антрапа- + цэнтр)

рэлігійна-ідэалістычны погляд, паводле якога чалавек з’яўляецца цэнтрам і канчатковай мэтай сусвету.

антрапо́іды

(гр. anthropoeides = чалавекападобны)

чалавекападобныя малпы.