Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

антгельмі́нтыкі

[ад ант(ы) + гельмінты]

рэчывы, якімі выганяюць або знішчаюць гельмінтаў як у арганізме чалавека, жывёл, раслін, так і ў знешнім асяроддзі.

анто́німы

(ад анты- + гр. onyma = імя)

лінгв. словы з процілеглым значэннем (напр. дабро — зло, вялікі — малы).

антракно́зы

(ад гр. anthraks = вугаль + -ноз)

хваробы раслін, якія выклікаюцца паразітычнымі грыбамі.

антрако́бія

(н.-лац. anthracobia)

сумчаты грыб сям. піранемавых, які расце на глебе, звычайна на месцы былых вогнішчаў.

антрако́з

(гр. anthraks, -akos = вугаль)

прафесійнае захворванне лёгкіх (гл. пнеўмаканіёзы), якое развіваецца ў выніку працяглага ўдыхання вугальнага пылу.

антра́кт

(фр. entracte, ад entre = паміж + acte = дзеянне)

1) перапынак паміж актамі спектакля, аддзяленнямі канцэрта і інш.;

2) музычны твор, які выконваецца паміж актамі опернага ці драматычнага спектакля;

3) перан. перапынак у якім-н. дзеянні, працэсе.

антрапа-, -антрап

(ад гр. anthropos = чалавек)

першая або другая састаўная частка складаных слоў, якая выражае паняцце «чалавек».

антрапабіяцэно́з

(ад антрапа- + біяцэноз)

біяцэноз, які знаходзіцца пад пастаянным уплывам гаспадарчай дзейнасці чалавека.

антрапагеагра́фія

(ад антрапа- + геаграфія)

плынь у эканамічнай геаграфіі, якая прызнае вызначальную ролю прыродных умоў у размяшчэнні насельніцтва і гаспадаркі.

антрапаге́н

(ад антрапа- + -ген)

сучасны перыяд геалагічнай гісторыі Зямлі, які налічвае ад 1 да 3,5 млн. гадоў і звязаны з узнікненнем чалавека.