Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гетэрадзі́н

(ад гетэра- + гр. dynamis = сіла)

маламагутны высокачастотны генератар электрычных ваганняў; выкарыстоўваецца ў радыётэхніцы.

гетэрадо́нтнасць

(ад гетэра- + гр. odus, odontos = зуб)

розназубасць (параўн. гамадонтнасць).

гетэразіго́та

(ад гетэра- + зігота)

клетка або арганізм, якія маюць у спадчынным наборы розныя формы таго ці іншага гена (параўн. гомазігота).

гетэразіго́тнасць

(ад гетэразігота)

уласцівы якому-н. арганізму стан, пры якім яго гамалагічныя храмасомы маюць розныя формы (алелі) таго ці іншага гена або адрозніваюцца ўзаемаразмяшчэннем генаў (параўн. гомазіготнасць).

гетэрака́рпія

(ад гетэра- + гр. karpos = плод)

утварэнне ў аднаго і таго ж віду кветкавых раслін пладоў, якія распаўсюджваюцца рознымі спосабамі (напр. у календулы — жывёламі і ветрам).

гетэракарыён

(ад гетэра- + гр. karyon = арэх, ядро)

клетка, якая мае два або больш ядзер, што адрозніваюцца спадчыннымі (генетычнымі) уласцівасцямі (напр. у грыбоў).

гетэраклі́зія

(ад гетэра- + гр. klino = нахіляю, адмяняю)

лінгв. скланенне слова па змешанаму тыпу.

гетэрако́кус

(н.-лац. heterococcus)

ніткаватая жоўта-зялёная водарасць сям. гетэраклоніевых, якая трапляецца пераважна ў глебе.

гетэрамарфі́зм

(ад гетэра- + -марфізм)

працэс утварэння з адной магмы пры неаднолькавых умовах горных парод з розным мінералагічным, але аднолькавым хімічным саставам.

гетэрамарфі́т

(ад гетэра- + гр. morphe = форма)

мінерал класа сульфідаў чорнага колеру з металічным бляскам.