Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

геліко́н

(гр. helikon)

медны басовы духавы музычны інструмент.

геліцы́ды

(н.-лац. helicidae)

сямейства наземных малюскаў, пашыраны ў лясах Еўропы, Малой Азіі, Паўн. Афрыкі.

гелія-

(гр. helios = Сонца)

першая састаўная частка складаных слоў, якая выражае паняцці «сонца», «сонечны».

геліябіёнты

(ад гелія- + біёнты)

віды расліннага і жывёльнага свету, якія аддаюць перавагу месцам, асветленым сонечным святлом (геліяфілы, геліяфіты).

геліябіяло́гія

(ад гелія- + біялогія)

раздзел біяфізікі, які вывучае ўплыў змен актыўнасці Сонца на зямныя арганізмы.

геліягеафі́зіка

(ад гелія- + геафізіка)

навука, якая вывучае ўплыў працэсаў, што адбываюцца на Сонцы, на геафізічныя з’явы.

геліягравю́ра

(ад гелія- + гравюра)

спосаб узнаўлення малюнкаў, пры якім друкарская форма рыхтуецца з прымяненнем фатаграфічнага і хімічнага працэсаў.

геліягра́ма

(ад гелія- + -грама)

адбітак Сонца, атрыманы пры дапамозе геліёграфа.

геліяграфі́чны

(ад гелія- + гр. grapho = пішу)

звязаны з апісаннем Сонца;

г-ыя каардынаты — велічыні, пры дапамозе якіх вызначаюць размяшчэнне пунктаў на паверхні Сонца.

геліягра́фія

(ад гелія- + -графія)

спосаб атрымання фатаграфій Сонца пры дапамозе геліёграфа.