Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гексахлорэта́н

(ад гекса- + хлор + этан)

хімічны прэпарат, які выкарыстоўваецца ў медыцыне для лячэння гельмінтозаў, а таксама ў хімічнай прамысловасці для вырабу пластмас, як дымаўтваральнік і інш.

гексахо́рд

(гр. heksachordos = шасціструнны)

шасціступеньчаты музычны гукарад.

гексаэ́др

(гр. heksaedros = шасцігранны)

замкнуты шасціграннік (напр. пяцівугольная піраміда); правільны гексаэдр — куб.

гексаэдры́т

(ад гексаэдр)

жалезны метэарыт, у структуры якога пераважаюць крышталі шасціграннай формы (гексаэдры).

гексена́л

(ад гр. heks = шэсць)

лекавы прэпарат, наркотык, які выкарыстоўваецца для ўнутрывеннага наркозу і як супрацьсутаргавы сродак.

гексі́ты

(ад гр. heks = шэсць)

шасціатамныя спірты, бясколерныя крышталічныя рэчывы, салодкія на смак, якія змяшчаюцца ў раслінах, пладах, водарасцях.

гексо́д

[ад гр. heks = шэсць + (электр)од]

электронная лямпа з шасцю электродамі (анод, катод і 4 сеткі), якая выкарыстоўваецца ў радыётэхніцы для пераўтварэння частаты ваганняў.

гексозафасфа́ты

(ад гексозы + фасфаты)

складаныя эфіры, утвораныя з гексозаў і фосфарнай кіслаты, якія з’яўляюцца прамежкавымі прадуктамі вугляводнага абмену ў чалавека, жывёл і мікраарганізмаў.

гексо́зы

[ад гр. heks = шэсць + (глюк)оза]

вугляводы групы монацукрыдаў, якія змяшчаюць 6 атамаў вугляроду (напр. глюкоза, фруктоза) і знаходзяцца ў арганізме чалавека, жывёл і раслін у вольным стане і ў складзе поліцукрыдаў.

гексо́ній

(ад гр. heks = шэсць)

лекавы прэпарат, які выкарыстоўваецца для лячэння сасудзістых спазмаў, пры гіпертанічнай хваробе.