Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

афелі́нус

(лац. aphelinus)

паразітычнае насякомае атрада перапончатакрылых, пашыранае ў Паўд. Амерыцы, якое выкарыстоўваецца для барацьбы са шкоднікам яблыні крывяной тлёй.

афе́ра

(фр. affaire = справа)

нядобрасумленнае, махлярскае прадпрымальніцтва з мэтай нажывы; сумніўная здзелка.

афе́рта

(с.-лац. offerta = ахвяра)

прапанова адной асобы другой асобе заключыць здзелку з дакладным пералікам усіх яе ўмоў.

аферто́рый

(п.-лац. offertorium = прынашэнне)

каталіцкае песнапенне, якое выконваецца ў час абраду прынашэння і асвячэння дароў.

аферы́ст

(ад афера)

той, хто займаецца аферамі; нядобрасумленны дзялок.

аферэ́нт

(лац. offerens, -ntis = які ахвяруе)

асоба, якая выступае з афертай.

аферэнта́цыя

(ад лац. afferare = прыносіць)

перадача нервовага ўзбуджэння ад перыферыйных чуллівых нейронаў у цэнтральныя.

аферэ́нтны

(лац. afferens, -ntis = які прыносіць);

а-ыя нервовыя валокны — нервовыя валокны, па якіх узбуджэнне перадаецца ад тканак у цэнтральную нервовую сістэму (параўн. эферэнтны).

афідыі́ды

(н.-лац. aphidiidae)

сямейства паразітычных перапончатакрылых; выкарыстоўваюцца ў біялагічнай барацьбе з тлямі.

афідэ́віт

(англ. affidavit)

пісьмовае паказанне пад прысягай у англасаксонскім праве.