Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

аперко́т

(англ. upper-cut)

удар знізу ў тулава або падбародак пры гульні ў бокс.

аперо́н

(ад лац. operare = працаваць)

група генаў, якія вызначаюць сінтэз функцыянальна звязаных ферментаў.

аперто́метр

(ад лац. apertus = адкрыты + -метр)

прыбор для вымярэння лікавай апертуры аптычнай сістэмы.

аперту́ра

(лац. apertura = адтуліна)

1) адтуліна аптычнага прыбора, якая вызначаецца памерамі лінзаў або дыяфрагмамі;

2) частка паверхні складаных антэн, якая прымае або вылучае электрамагнітнае выпрамяненне.

апертыза́цыя

[ад фр. N. Appert = прозвішча фр. вынаходцы (1752—1841)]

спосаб кансервавання мяса і агародніны, заснаваны на працяглым награванні ў кіпячай вадзе ў герметычна закрытых шкляных пасудзінах пасля таго, як адтуль адпампавана паветра.

аперцыпі́раваць

(ад лац. ad = да + перцыпіраваць)

асвойваць на аснове папярэдняга вопыту.

аперцэ́пцыя

(ад лац. ad = да + перцэпцыя)

1) псіх. залежнасць успрыняцця чалавекам прадметаў і з’яў аб’ектыўнага свету ад папярэдняга індывідуальнага вопыту, ранейшых уяўленняў і запасу ведаў;

2) філас. усведамленне самога сябе, пазнанне праз розум уласнага стану.

аперы́раваць

(лац. operre)

1) рабіць хірургічную аперацыю;

2) выконваць якія-н. дзеянні, дзейнічаць;

3) карыстацца чым-н. (напр. а. лічбамі).

аперыты́ў

(фр. apéritif)

слабы спіртны напітак для ўзбуджэння апетыту.

аперэ́та

(іт. operetta)

музычна-драматычны твор камедыйнага характару, у якім спевы чаргуюцца з размовамі і танцамі.