апертыза́цыя

[ад фр. N. Appert = прозвішча фр. вынаходцы (1752 — 1841)]

спосаб кансервавання мяса і агародніны, заснаваны на працяглым награванні ў кіпячай вадзе ў герметычна закрытых шкляных пасудзінах пасля таго, як адтуль адпампавана паветра.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)