Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

анемо́метр

(ад анема- + -метр)

прыбор для вымярэння хуткасці руху і напрамку ветру.

анемо́на

(гр. anemone)

травяністая расліна сям. казяльцовых з жоўтымі, белымі або ружовымі кветкамі; кураслеп.

аненцэфалі́я

(ад ан- + гр. enkephalos = галаўны мозг)

змяншэнне або поўная адсутнасць галаўнога мозга ў выніку анамаліі развіцця.

анергі́я

(ад гр. anergos = не выкананы)

страта здольнасці рэагаваць на раздражняльнікі.

анеро́ід

(ад а- + гр. neros = вільгаць + -оід)

барометр, у якім атмасферны ціск вымяраецца па велічыні дэфармацыі пругкай металічнай каробкі.

анестэзіёлаг

(ад анестэзія + -лаг)

спецыяліст у галіне анестэзіялогіі.

анестэзі́н

(ад гр. anaisthesia = неадчувальнасць)

лекавы прэпарат, які выкарыстоўваецца для мясцовага абязбольвання.

анестэзі́раваць

(ад анестэзія)

абязбольваць пры дапамозе анестэтыкаў.

анестэзі́я

(гр. anaisthesia = неадчувальнасць)

1) страта або паслабленне ўспрымальнасці да знешніх раздражненняў;

2) абязбольванне пры дапамозе анестэтыкаў.

анестэзіяло́гія

(ад анестэзія + -логія)

раздзел медыцыны, які распрацоўвае метады і сродкі абязбольвання.