Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ана́гр

(гр. onagros)

падвід кулана; водзіцца ў Паўд.-Зах. Азіі.

анагра́ма

(гр. anagramma)

1) слова, утворанае шляхам перастаноўкі літар другога слова (напр. год — дог, фара — арфа);

2) спосаб вершаскладання на санскрыце, лацінскай і іншых старажытных індаеўрапейскіх мовах, калі асобныя фанемы самага важнага слова верша паўтараюцца ў іншых словах.

анадзі́раваць

(ад анод)

утвараць ахоўную вокісную плеўку на паверхні металічных вырабаў спосабам электролізу.

анадо́нта

(н.-лац. anodonta)

прэснаводны малюск класа двухстворкавых, пашыраны ў Еўразіі, Амерыцы; бяззубка.

анадро́мны

(ад ана- + гр. dromos = бег)

звязаны з рухам рыб з мораў у рэкі для адкладання ікры.

анадыпло́зіс

(гр. anadiplosis = падваенне)

стылістычная фігура, якая ўяўляе сабой паўтарэнне заключнай часткі вершаванага радка ў пачатку наступнага радка.

анакалу́ф

(гр. anakoluthon = непаслядоўнасць)

сінтаксічная або лагічная непаслядоўнасць у мове, адхіленні ад граматычных норм.

анака́рд

(н.-лац. anacardium)

тое, што і акажу.

анако́нда

(ісп. anaconda)

самая вялікая змяя сям. удававых, якая водзіцца ў Цэнтр. і Паўд. Амерыцы.

анакру́за

(гр. anakrusis = літар. адштурхоўванне)

лішні безнаціскны склад у пачатку вершаванага радка, метрычна слабое месца ў вершы.