Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

альбумо́зы

(ад альбуміны)

прамежкавыя прадукты распаду бялкоў, сумесь паліпептыдаў і амінакіслот.

а́льбус

(лац. denarius albus = белы дэнарый)

высакапробная сярэбраная манета, якая з 2-й пал. 14 ст. выпускалася ў дзяржавах Ніжняга Рэйна, пазней у іншых нямецкіх дзяржавах.

альбуцы́д

[ад альбу(міны) + -цыд]

лекавы прэпарат, які выкарыстоўваецца ў афтальмалогіі, а таксама пры лячэнні энтэракалітаў, цыстыту і інфіцыраваных ран.

альбуцы́д-на́трый

(ад альбуцыд + натрый)

тое, што і альбуцыд.

альвеакако́з

(ад альвеакок)

гельмінтозная хвароба жывёлы і чалавека, якая выклікаецца альвеакокам.

альвеако́к

(н.-лац. alveococcus)

гельмінт сям. саліцёраў паразітуе ў тонкім кішэчніку лісоў, ваўкоў, сабак, катоў, а ад іх можа трапіць у арганізм грызуноў, насякомаедных, чалавека.

альвеаля́рны

(ад альвеола)

1) які мае порыстую будову;

2) лінгв. зычны гук, пры вымаўленні якога язык датыкаецца да паднябення каля альвеол.

альвео́ла

(лац. alveolus = паглыбленне, пузырок)

1) паглыбленне ў сківіцы, у якім змяшчаецца корань зуба;

2) маленькі лёгачны пузырок (на канцы кожнай бронхі), куды пранікае паветра пры дыханні.

альгадысменарэ́я

(ад гр. algos = боль + дысменарэя)

менструацыя з болямі ў нізе жывата, галавы, ірвотай, слабасцю, стратай прытомнасці, сэрцабіеннем сэрцабіццем, паніжэннем або стратай працаздольнасці.

альгалагні́я

(ад гр. algos = боль + lagneia = юр, сладастраснасць)

сексуальнае задавальненне, якое ўзнікае ад прычынення псіхічнага або фізічнага болю аднаму з палавых партнёраў.