Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

алейкемі́я

(ад а- + лейкемія)

форма белакроўя, якая характарызуецца зменамі ў колькасным складзе лейкацытаў.

алейкі́я

(ад а- + гр. leukos = белы)

тое, што і агранулацытоз.

алейрадзі́ды

(ад гр. aleurodes = мучны)

падатрад раўнакрылых насякомых з пакрытым мучністым налётам целам, шкоднікаў агародніны і ягадных культур; белакрылкі.

алейро́метр

(ад гр. aleuron = мука + -метр)

прыбор для вызначэння набрыняння мукі.

алейро́н

(гр. aleuron = мука)

бялковыя зерні ў клетках насення злакаў і іншых раслін.

алексікалі́зм

(ад а- + гр. leksikon = слоўнік)

род афазіі, якая праяўляецца ў семантычна-лексічных парушэннях мовы хворага, галоўным чынам у няздольнасці правільна называць прадметы.

алексі́н

(ад гр. alekso = ахоўваю, абараняю)

уст. тое, што і камплемент.

алексі́я

(н.-лац. alexia, ад гр. a = не + leksis = слова)

страта здольнасці чытаць з прычыны ачаговага пашкоджання галаўнога мозга.

алекто́рыя

(н.-лац. alectoria)

кусцісты лішайнік, пашыраны на кары дрэў пераважна хвойных парод, звісаючы ў выглядзе барады, а таксама на глебе ў тундры і лесатундры; корм для дзікіх аленяў, прадукт для вырабу антыбіётыкаў.

алеламарфі́зм

(ад гр. allelon = узаемна + -марфізм)

тое, што і алелізм.