Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

алапа́тыя

(гр. allopatheia)

звычайныя метады лячэння (параўн. гамеапатыя).

алапеко́за

(н.-лац. alopecosa)

павук сям. тарантулаў, жыве на лясных палянах, у разнатраўі паблізу ўзлескаў.

алапла́стыка

(ад ала- + -пластыка)

хірургічны метад замяшчэння дэфектаў органаў або тканак штучнымі матэрыяламі.

алаполіплаіды́я

(ад ала- + поліплаідыя)

спадчынныя змены ў клетках раслін, радзей жывёл, якія заключаюцца ў кратным павелічэнні колькасці набораў храмасом пры міжвідавым або міжродавым скрыжаванні.

алапры́нінг

(ад ала- + англ. preen = чысціць апярэнне)

камфортныя паводзіны ў птушак, звязаныя з чысткай апярэння.

алармі́зм

(ад фр. alarme = трывога)

плынь у заходняй навуцы і грамадскай думцы, прадстаўнікі якой сцвярджаюць пра фатальны, катастрафічны характар уздзеяння чалавека на прыроду, яго асаблівую небяспеку для далейшага развіцця чалавецтва.

алармі́ст

(фр. alarmiste, ад alarme = трывога)

1) асоба, схільная да панікі, якая распаўсюджвае неправераныя, неабгрунтаваныя чуткі, выклікаючы трывожны настрой;

2) прадстаўнік алармізму.

аластэры́чны

(ад ала- + гр. stereos = прасторавы);

а-ая рэгуляцыя — кантроль за хуткасцю працякання асобных метабалічных працэсаў у арганізме за кошт змены актыўнасці рэгулятарных ферментаў.

ала́сы

(якуцк. alasi)

неглыбокія паніжэнні рэльефу акруглай формы пераважна карставага паходжання.

алатаспо́ра

(н.-лац. alatospora)

недасканалы грыб сям. маніліевых, які развіваецца на лісці розных дрэвавых парод у вадзе.