Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

анкіластамо́з

(ад анкіластома)

хвароба чалавека і мясаедных жывёл, якая выклікаецца анкіластомамі.

анкіласто́ма

(н.-лац. ankylostoma, ад гр. ankylos = сагнуты + stoma = рот)

гельмінт сям. анкіластаматыдаў паразітуе ў кішэчніку чалавека і мясаедных жывёл; крывагалоўка.

анкіло́з

(гр. ankylos = сагнуты)

нерухомасць сустава, выкліканая спайкай храсткоў або касцей.

анкістрадэ́смус

(н.-лац. ancistradesmus)

аднаклетачная зялёная водарасць сям. аацысціевых, якая свабодна плавае ў вадаёмах рознага тыпу; павышае прадукцыйнасць рыбагадоўчых сажалак.

анкла́ў

(фр. enclave)

тэрыторыя або частка тэрыторыі адной дзяржавы, поўнасцю акружаная тэрыторыяй іншай дзяржавы.

анко́лаг

(ад гр. onkos = уздутасць + -лаг)

спецыяліст у галіне анкалогіі.

анко́ль

(англ. on call = па патрабаванні)

кароткатэрміновая пазыка, якая павінна пагашацца па першым патрабаванні крэдытора.

анко́льны

(ад анколь);

а. крэдыт — тое, што і анколь.

ано́а

(н.-лац. anoa)

парнакапытная жывёла сям. пустарогіх, якая жыве ў лясах Інданезіі; карлікавы буйвал.

ано́д

(гр. anodos = пад’ём, узыходжанне)

электрод з дадатным зарадам (проціл. катод).