Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

геміметамарфо́за

(ад гемі + метамарфоза)

тое, што і геміметабалізм.

гемі́н

(ад гр. haima = кроў)

салянакіслы гемацін, рэчыва, якое ўтвараецца пры ўздзеянні салянай кіслаты на гемаглабін крыві; вызначэнне на гемін выкарыстоўваецца ў судовай практыцы.

геміна́ты

(ад лац. geminare = падвойваць)

лінгв. падоўжаныя зычныя.

геміне́ла

(н.-лац. geminella)

ніткаватая зялёная водарасць сям. улотрыксавых, якая трапляецца ў планктоне прэсных вадаёмаў.

геміпарэ́з

(ад гемі- + гр. paresis = аслабленне)

аднабаковы няпоўны параліч мышцаў, які ўзнікае пры паражэннях галаўнога мозга.

геміплегі́я

(ад гемі- + гр. plege = удар)

параліч правай або левай палавіны цела, напр. пасля інсульту, пры пухлінах мозгу і інш.

гемісфе́ра

(ад гемі- + сфера)

1) зямное або нябеснае паўшар’е;

2) анат. паўшар’е галаўнога мозга.

геміцыклі́чны

(ад гемі- + гр. kyklos = круг);

г-ая кветка — кветка, у якой адны часткі размешчаны па спіралі, іншыя кругамі (напр. у ворлікаў).

геміцэлюло́зы

(ад гемі- + цэлюлоза)

група высокамалекулярных вугляводаў расліннага паходжання.

ге́млак

(англ. hemlock)

вечназялёнае хвойнае дрэва сям. сасновых, пашыранае ў Паўн. Амерыцы.